У Баранавічах пададзена заяўка на пікет супраць збяднення
https://spring96.org/be/news/49150
2012
2012-01-18T13:17:59+0300
2012-01-18T13:17:59+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/groshy.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня гарадской арганізацыі партыі “Справядлівы свет” Віктар Цяпін накіраваў заяву ў Баранавіцкі гарвыканкам на правядзенне пікету супраць збяднення людзей. Пікет плануецца правесці 28 студзеня з 12.00 да 13.00 гадзін у старым парку горада з боку вуліцы Камсамольскай.
На думку Віктара Цяпіна, калі дзяржава не забяспечвае правы грамадзянаў на годны ўзровень жыцця, тады людзі самі павінны змагацца за свае сацыяльна-эканамічные правы.
Плануецца, што ў пікеце возьмуць удзел каля 30 чалавек.