viasna on patreon

Брэсцкі актывіст дамагаецца тлумачэнняў наконт пабудовы гатэлю на месцы гістарычных аб’ектаў

2012 2012-01-18T13:00:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каардынатар руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк патрабуе публічнага адказу на пытанне, на якой падставе брэсцкія ўлады передалі прыватнай фірме  два дамы (№№ 43 і 45) на вуліцы Савецкай у абласным цэнтры, што маюць гістарычна-культурную каўштоўнасць. Зараз высвятляецца, што фірма збіраецца пабудаваць на гэтай тэрыторыі ў цэнтры горада адміністратыўна-гатэльны комплекс.

 

Як зазначае Дзяніс Турчаняк, агульная плошча двух гістарычных будынкаў складае трохі больш за 1300 квадратных метраў. У той жа час, згодна з праектам, гатэльны комплекс плануецца пабудаваць памерам у 5500 квадратных метраў. Такім чынам, заўважае брэсцкі актывіст, гістарычным помнікам фактычна пагражае знішчэнне, нягледзячы на існаванне Закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”.

 

Спробы атрымаць падрабязнасці інвестыцыйнага пагаднення былі беспаспяховымі: з аблвыканкаму Турчаняку адказалі, што зрабіць гэта ня могуць, адначасова паведаміўшы, што “адлічэння грашовых сродкаў у мясцовы бюджэт за заключэнне дамовы не прадугледжана”.

 

Атрымліваецца, што брэсцкія ўлады бескаштоўна падаравалі інвестару гістарычныя збудаванні, на  месцы якіх павінен з’явіцца гатэль, і ня лічаць неабходным штосьці тлумачыць грамадскасці.  

 

Таму мясцовы актывіст мае намер дамагчыся раскрыцця ўсіх падрабязнасцяў згаданага інвестыцыйнага пагаднення, нават калі для гэтага спатрэбіцца звяртацца ў суд. Дзяніс Турчаняк таксама нагадвае, што неабходнасць прытрымлівацца публічнасці і галоснасці пры прыняцці рашэнняў чыноўнікамі рэгулюецца Законам “Аб мясцовым самакіраванні”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства