viasna on patreon

Старшыня выканкаму паабяцаў разабрацца з незалежным сайтам

2012 2012-01-18T12:26:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/internet-censored.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На мінулым тыдні адбылося паседжанне Салігорскага выканаўчага камітэту і ідэалагічнага актыву прадпрыемстваў гораду. На ім старшыня выканкаму Аляксандар Рымашэўскі абрынуўся з крытыкай на незалежны інтэрнэт рэсурс САЛІГОРСК.org.

Варта адзначыць, што гэты сайт заснаваны мясцовымі грамадскімі актывістамі ў 2006 годзе і на дадзены момант з’яўляецца адным з асноўных інфармацыйных парталаў гораду. На яго старонкі стала трапляе крытычная да ўладаў інфармацыя ды праваабарончыя матэрыялы.

Апошнім часам на сайце даволі шмат пісалася аб прымусовых паборах з боку выканкаму на будаўніцтва Хрыстараждзественскага сабору ў Салігорску. Найбольшы рэзананс выклікаў матэрыял аб верагодным дачыненні да раскрадання сабраных сродкаў галоўнага святара гораду ды мясцовых чыноўнікаў. Менавіта гэты артыкул найбольш усхваляваў мясцовую вертыкаль.

Па інфармацыі салігорскіх праваабаронцаў, на паседжанні Аляксандар Рымашэўскі пераважна апраўдваўся за паборы на храм. Ён зачытаў вытрымкі з артыкула САЛІГОРСК.org, спрабаваў іх зняпраўдзіць ды паабяцаў даць заданне міліцыі разабрацца з незалежным ад уладаў сайтам. На прыканцы старшыня выканкаму запатрабаваў узмацніць працу па зборы сродкаў на будаўніцтва сабору.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства