viasna on patreon

Барысаў: Абласны суд пакінуў штраф дэмактывісту ў сіле

2012 2012-01-17T12:18:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суддзя Менскага абласнога суда Г.В. Руноў палічыў, што пакаранне зборшчыку подпісаў за правядзенне Народнага сходу Мікалаю Ільюшонку ў выглядзе штрафу ў памеры 15 базавых велічынь за нібыта арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, правамерна.

Такое пакаранне Ільюшонку было прызначана 12 снежня 2011 года суддзёй Барысаўскага раёна Аляксандрам Шутко. Мінскі абласны суд гэтае рашэнне падтрымаў. Паседжанне доўжылася ўсяго дзесяць хвілін, на працягу якіх Ільюшонку далі магчымасць агучыць сваю пазіцыю.

«Я папрасіў суддзю абласнога суда Рунова растлумачыць мне розніцу паміж заканадаўствам аб масавых мерапрыемствах і аб мясцовых сходах, - распавядае Мікалай Ільюшонак. - Чаму мяне судзілі за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, у той час як мае дзеянні адпавядаюць закону аб мясцовых сходах? Суддзя адказаў, што каментароў не дае. Хто тады дасць такі каментар? Пракуратура - не дае, суды таксама ... »

Ільюшонак мае намер у бліжэйшы час пракансультавацца з праваабаронцамі з нагоды далейшых дзеянняў. Ён гатовы шукаць праўду і ў больш высокіх інстанцыях.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства