viasna on patreon

Верагодна, берасьцейскія галадоўнікі спыняць акцыю

2006 2006-08-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Верагодна, сёньня, 7 жніўня, спыняць галадоўку ўсе 15 ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў Берасьці. Радыё Свабода стала вядома, што ў Любові Разановіч, якая адмаўляецца піць ваду ўжо 7 сутак, рэзка пагоршыўся стан здароўя.
Паведамляе прадпрымальнік Віктар Чайкоўскі:
- Родныя, сваякі й сябры хвалююцца за здароўе Любові Разановіч. Яна інвалід другой групы  цяжка хварэе. Нас палохае, што могуць застацца сіротамі двое ейных непаўналетніх дзяцей.
У гутарцы з карэспандэнтам Радыё Свабода Любоў Разановіч сказала, што рашэньня пра выхад з галадоўкі яшчэ не прыняла. Яна таксама паведаміла: сёньня прыкладна а 15-й гадзіне адбудзецца сход усіх удзельнікаў галадоўкі, на якім, мажліва, будзе зроблена заява пра спыненьне акцыі.
Галадоўка ў Берасьці пачалася 5 ліпеня. У ёй удзельнічае 15 чалавек. Гэта ўладальнікі маршрутных таксі, іхныя сваякі, кіроўцы й двое прадпрымальнікаў-гандляроў. Удзельнікі акцыі пратэстуюць супраць трактоўкі Ўказу прэзыдэнта №140 ад 22 сакавіка 2004 году аб рэспубліканскім зборы за ўвоз у краіну транспартных сродкаў з камэрцыйнай мэтай. Яны тлумачаць, што ўвезьлі машыны раней за 2004 год.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства