Дэмакратаў не пусьцілі на канфэрэнцыю ў Клецку
https://spring96.org/be/news/4907
2006
2006-08-07T10:00:00+0300
2006-08-07T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Клецку 6 жніўня працягваліся мерапрыемствы з нагоды 500-годзьдзя Клецкай бітвы. У будынку мясцовага райвыканкаму прайшла навукова-практычная канфэрэнцыя, прысьвечаная перамозе войска Вялікага княства Літоўскага над крымскімі татарамі.
Прыняць удзел у ёй зьбіраліся і мясцовыя актывісты дэмакратычнага руху, якія прыклалі шмат намаганьняў для ўшанаваньня на Клеччыне гэтай гістарычнай падзеі. Аднак, як паведаміў Радыё Свабода актывіст Сяргей Панамароў, клецкія ўлады адмовілі ім
Спадар Панамароў кажа: "Нас, Чаславу Князеву, спадара Паклонскага і мяне, міліцыя і незнаёмыя людзі ў цывільным літаральна выкінулі. Толькі па сьпісах, толькі кіраўніцтва раёну і райвыканкамаўскія работнікі".