viasna on patreon

Папярэджанне Рыгору Грыку не адменена

2012 2012-01-16T10:37:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gryk-kashulia.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык

Рыгор Грык

14 студзеня баранавіцкі грамадскі актывіст Рыгор Грык (на фота) атрымаў ліст №0700-4-2012 з абласной пракуратуры за подпісам намесніка пракурора Брэсцкай вобласці А.Точкі. Нагадаем, што Рыгор Грык скардзіўся абласному пракурору на дзеянні пракурора горада Баранавічы Більдзейкі А.А., які 28 лістапада вынес яму афіцыйнае пісьмовае папярэджанне за ўдзел у мясцовым сходзе 8 кастрычніка ў старым парку горада. Грамадскі актывіст Рыгор Грык тлумачыў гарадскому і абласному пракурору, што 8 кастрычніка ён прымаў удзел не ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, а ўдзельнічаў у сустрэчы з дэпутатам Баранавіцкага гарадскога Савета А.Б. Галькевічам. У сваёй скарзе ён прасіў Брэсцкую абласную пракуратуру адмяніць незаконнае рашэнне пракурора горада Баранавічы. Аднак намеснік пракурора Брэсцкай вобласці А.Точка традыцыйна падтрымаў рашэнне баранавіцкай пракуратуры і раіць Грыку, у выпадку нязгоды з такім рашэннем, звяртацца ў суд.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства