viasna on patreon

У Баранавічах забаронены мітынг і пікет

2012 2012-01-16T10:32:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-runak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадпрымальнік і грамадскі актывіст з Баранавічаў Мікалай Чарнавус

Прадпрымальнік і грамадскі актывіст з Баранавічаў Мікалай Чарнавус

Мікалай Чарнавус (на фота) адтрымаў дзве адмовы на свае заяўкі аб правядзенні масавых мерапрыемстваў за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча. У лістах чыноўнік паведамляе, што грамадскаму актывісту адмоўлена ў правядзенні мітынгу прадпрымальнікаў 19 студзеня і ў пікеце 25 студзеня. Свае рашэнні выканкамаўскі начальнік абгрунтоўвае тым, што заяўнік парушыў артыкулы 2 і 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30.12.1997 № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах” (у рэдакцыі Закона РБ ад 08.11.2011 № 308-З). Сам Мікалай Чарнавус лічыць адмовы надуманымі.

- Улады проста баяцца, што выйдуць 600 чалавек, таму яны чапляюцца да ўсякіх дробязяў, каб толькі забараніць масавае мерапрыемства, -- паведаміў прадпрымальнік.

З нагоды адмовы актывіст мае намер звярнуцца ў суд горада Баранавічы. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства