viasna on patreon

Кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу выступіць з заявай з нагоды прысуду актывістам "Партнэрства"

2006 2006-08-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Генэральны сакратар Рады Эўрапейскага Зьвязу, кіраўнік замежнай палітыкі і палітыкі бясьпекі Эўразьвязу Хавіер Саляна на просьбу Радыё Свабода пракамэнтаваў вынясеньне прысуду актывістам незарэгістраванай ініцыятывы "Партнэрства".
Саляна заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць і апраўдаць актывістаў "Партнэрства", таксама як і ўсіх астатніх палітычных вязьняў у Беларусі.
"Прэзыдэнт Лукашэнка заявіў на гэтым тыдні пра сваё жаданьне наладзіць узаемавыгаднае партнэрства з Эўразьвязам. На жаль, засуджэньне палітычных актывістаў ня дасьць нічога для разьвіцьця такога партнэрства",  заявіў Хавіер Саляна.
Чакаецца, што кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу выступіць з заяваю з нагоды прысуду актывістам "Партнэрства" ў панядзелак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства