Міліцыя вярнула аўтамабіль дырэктару «Віцебскага кур’ера»
https://spring96.org/be/news/49047
2012
2012-01-16T09:28:26+0300
2012-01-16T09:28:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Аднак канфіскавала 10-тысячны наклад выдання, які быў у ім. Пра гэта паведаміла лідарка грамадзянскай кампаніі «Наш Дом» Вольга Карач.
Нагадаем, што ўначы 13 студзеня міліцыянты затрымалі аўтамабіль дырэктара газеты Віктара Рамнёва. У ім і знаходзіўся наклад «Віцебскага кур’ера». Машыну адразу арыштавалі і адправілі на штраф-стаянку.
Вольга Карач звязвае затрыманне накладу газеты з тым, што ў нумары быў артыкул «Шэсць фактаў па справе Алеся Бяляцкага».