viasna on patreon

Акцыя салідарнасці са Статкевічам і Саннікавым у Віцебску (фота)

2012 2012-01-13T11:28:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-salid-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У горадзе з'явіліся ўлёткі з партрэтамі палітвязняў і патрабаваннем іх неадкладнага вызвалення.  Правядзенне акцыі салідарнасці было прымеркавана да 12 студзеня – даты судовага працэсу над Мікалаем Статкевічам, калі палітвязню прысудзілі тры гады турэмнага зняволення замест утрымання ў  калоніі.

Суд над Мікалаем Статкевічам прайшоў, але нашы землякі не павінны забывацца на палітвязняў, лічаць актывісты кампаніі "Гавары праўду", якія арганізавалі распаўсюд улётак у Віцебску.

Дарэчы, улёткі з партрэтамі Статкевіча і Саннікава з'явіліся не толькі ў найбольш людных месцах абласнога цэнтру, на дзвярах крамаў ды пад'ездаў жылых дамоў, але і каля міліцэйскіх пастарункаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства