viasna on patreon

У забароне пікетаў суды не бачаць нічога супрацьпраўнага

2012 2012-01-13T10:16:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kisliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Раман Кісляк

Праваабаронца Раман Кісляк

Брэсцкі абласны суд палічыў слушнымі дзеянні Брэсцкага гарвыканкама, які восенню мінулага году забараніў некалькіх пікетаў пад агульным лозунгам “Свабоду палітзняволеным!” Такую выснову можна зрабіць пасля таго, як мясцовыя актывісты і праваабаронцы спрабавалі абскардзіць рашэнне суда першай інстанцыі, які таксама не ўбачыў парушэнняў у дзеяннях гарадаскіх уладаў.  

Паводле словаў брэсцкага праваабаронцы Рамана Кісляка (на фота), у скарзе звярталася ўвага на тое, што суд Ленінскага суда ў свой час парушыў працэсуальныя нормы, калі разглядаў справу фактычна ў закрытым рэжыме, такім чынам пазбавіўшы ініцыятараў правядзення пікетаў права на справядлівы судовы разгляд. Пасля гэтага можна было ўжо не здзіўляцца, што суд падтрымаў выканаўчую ўладу і не адказваў крытэрыям незалежнасці і бесстароннасці.

Раман Кісляк нагадаў, што падчас пікетаў планавалася інфармаваць жыхароў Брэста і гасцей горада пра існаванне палітычных вязняў у Беларусі.

Пасля выраку абласнога суду ініцыятары забароненых акцый збіраюцца абскарджваць гэтае рашэнне ў Вярхоўным судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства