Мікалай Чарнавус просіць пракурора прызнаць незаконнымі перавыбары Рады цэнтральнага кірмашу горада
12 студзеня прадпрымальнік Мікалай Чарнавус напісаў заяву пракурору Баранавіцкага раёна, у якой паведаміў, што ў снежні 2011 года адміністрацыя Баранавіцкага цэнтральнага кірмашу праводзіла перавыбары Рады – грамадскага кіруючага органа, які складаецца з прадпрымальнікаў. 29 снежня “адбыўся” агульны сход, які абраў Раду кірмашу пераважна з прадстаўнікоў мясцовай адміністрацыі. Абсалютная большасць прадпрымальнікаў не толькі не ведала аб месцы і часе, але і не былі запрошаны на гэты сход.
- Я накіраваў заяву пракурору Баранавіцкага раёна, у якой паведаміў, што перавыбары Рады кірмашу адбыліся з парушэннем пастановы Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.04.2005 г. і таму з’яўляюцца несапраўднымі. Я прашу не толькі пракурорскага рэагавання на ўказанныя парушэнні заканадаўства, але і прызнаць гэтыя перавыбары незаконнымі, а вінаватых прыцягнуць да адпаведнай адказнасці,- паведаміў Мікалай Чарнавус.