Яўгенам Скрабутанам працягвае цікавіцца пракуратура
https://spring96.org/be/news/4889
2006
2006-08-02T10:00:00+0300
2006-08-02T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
31 ліпеня ў пракуратуру выклікалі маці Яўгена Скрабутана. 1 жніўня бацьку Яўгена дапытваў пракурор Зельвенскага раёна Данілюк Мікалай Мікалаевіч. З аддзелу па асобаважных справах рэспубліканскай пракуратуры прыйшла папера дапытаць бацьку Яўгена ў якасьці сведкі па справе Маладога Фронту.
Следчы цікавіўся дзейнасьцю Яўгена Скрабутана, яго месца знаходжаньня зараз. Напрыкнцы допыту следчы запатрабаваў падпісаць пратакол допыту. Трэба дадаць, што на 6 жніўня на допыт выкліканы маладафронтавец Сяржук Марчык.