viasna on patreon

Бабруйск рыхтуецца да прыезду Лукашэнкі

2012 2012-01-09T17:25:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-luka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сувязі з меркаваным прыездам у Бабруйск Аляксандра Лукашэнкі ў горадзе пачалі  “наводзіць прыгажосць”. Зараз у ружовы і зялёны колер фарбуюцца платы і прыватныя будынкі на вуліцы Кастрычніцкай - паабапал праезнай часткі. Напэўна, па гэтаму шляху Лукашэнка са світай паедзе да заводаў “Хайнекен” ці “ТДіА”. Дамы, якія знаходзяцца крыху далей, касметычны рамонт, па ўсім відаць, не закране.

Па некаторай інфармацыі, прыезд А.Лукашэнкі запланаваны ў Бабруйск на 20 студзеня. Да гэтага ж візіта плануецца пафарбаваць і будынак гарвыканкама. Некаторыя бабруйчане выказваюць шкадаванне, што маршрут Лукашэнкі не пралягае ў занядбаных раёнах горада, з разбітымі дарогамі і неахайнымі будынкамі. Яны мяркуюць, што гэта бадай адзіная магчымасць, каб гарадскія ўлады звярнулі увагу на іх патрэбы без напісання скаргаў і просьбаў дапамагчы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства