viasna on patreon

Бярозаўскія актывісты на Раство наведалі Паўла Севярынца

2012 2012-01-09T10:33:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/seviarynets.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павал Севярынец

Павал Севярынец

Бярозаўскія дэмакратычныя актывісты наведалі палітзняволенага Паўла Севярынца, павіншавалі яго з Калядамі і Нараджэннем Хрыстовым, завезлі калядныя пачастункі. Сустрэча доўжылася ў альтанцы ля спецкамендатуры больш гадзіны.

Павел падзяліўся ўражаннямі ад паездкі дадому, расказаў пра пачутае і ўбачанае ў Віцебску. Пашкадаваў, што сустрэча з роднымі і сябрамі  была кароткай, бо шмат часу патрацілася на дарогу. Расказаў пра перапіску з іншымі палітзняволенымі.

Павел Севярынец выказаў вялікую ўдзячнасць усім, хто не забывае яго ў зняволенні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства