viasna on patreon

Машыну вярнулі, а друкаваныя выданні – не

2012 2012-01-09T09:49:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/trafimchyk.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Трафімчык

Сяргей Трафімчык

Кіраўніку Гарадзенскай абласной рады Руху “За Свабоду” Сяргею Трафімчыку вярнулі тэхніку, забраную Мастоўскай раённай пракуратурай яшчэ ў кастрычніку мінулага году. Аднак вярнулі грамадскаму рэгіянальнаму лідару з гораду Бярозаўка толькі аўтамашыну і нэтбук. Усе ж друкаваныя выданні, якія былі ў машыне, і былі забраныя міліцыянтамі, вярнуць “забыліся”. Не аддалі Трафімчыку таксама папку з асабістымі паперамі і запісамі. Больш таго – ніякага тлумачэння наконт законнасці ці незаконнасці дзеянняў міліцыі, нягледзячы на шэраг накіраваных скаргаў у адпаведныя інстанцыі, Сяргей Трафімчык так і не атрымаў. Зараз ён чакае адказу на чарговую скаргу, пададзеную ў Генеральную пракуратуру. Грамадскі актывіст не выключае, што ў разе ігнаравання яго скаргаў, будзе падаваць у суд на незаконныя дзеянні мастоўскіх пракуратуры і міліцыі.   

 

Нагадаем, што 7 кастрычніка рэгіянальны лідар Руху "За Свабоду" па надуманай падставе (нібыта крадзеж грошай у адной з вёсак Мастоўшчыны) быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ ў Мастах, куды ехаў да свайго сябра. Міліцыянты паводле санкцыі раённага пракурора (на якой, аднак, не было ні пячаткі, ні подпісу пракурора) правялі агляд машыны, з якой забралі на экспертызу стос газет “Новы час”, а таксама некаторыя рэкламныя матэрыялы іншых незалежных медый - Радыё Рацыя і Белсату. Машыну ў Трафімчыка таксама забралі, прычым на нявызначаны час і без усялякага тлумачэння прычынаў. А на наступны дзень – 8 кастрычніка (якраз у час Народнага сходу) актывіста апыталі ў мастоўскім РАУСе. Тады яму пагражалі крымінальнай справай паводле артыкулу за абразу прэзідэнта – у забраных матэрыялах міліцыянты ўгледзелі некалькі сатырычных малюнкаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства