У судзе Ашмянскага раёну сёння пройдуць слуханні па справе Уласевіча
https://spring96.org/be/news/48830
2012
2012-01-09T09:25:28+0300
2012-01-09T09:25:28+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Паседжанне пачнецца ў 11.00. Яго прычынай стала скарга Мікалая Уласевіча, якую ён падаў яшчэ ў красавіку мінулага году на шматразовыя злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі старшыні Астравецкага райвыканкаму Адама Кавалько. Скарга была накіравана ў Генеральную пракуратуру і Савет Бяспекі пры прэзідэнце.
Сам Уласевіч лічыць, што прычынай судовага пераследу стала яго грамадская актыўнасць. Ён з’яўляецца ініцыятарам грамадскай кампаніі “Астравецкая атамная — гэта злачынства”.