Пракуратура выклікала для размовы маці актывіста гарадзенскага Маладога Фронта
Сёння, 1 жніўня, намеснік пракурора Зельвенскага раёна праз тэлефон выклікаў для размовы маці стыпендыята праграмы ім Кастуся Каліноўскага Яўгена Скрабутана, актывіста гарадзенскага Маладога Фронта. Пра гэта паведаміла прэс-служба Хартыі97.
У 45гадовай жанчыны пракурор пытаўся, дзе жыве і вучыцца яе сын, калі будзе ў Зельве. Нагодай для размовы, патлумачыў пракурор, зяўляецца папера з Гродна, паводле якой Яўген быў раней прапісаны ў абласным цэнтры, а цяпер у Зельве. Размова доўжылася каля 15 хвілінаў. Жанчына падпісала тлумачэнні пра тое, што Яўген вучыцца ў Польшчы, дахаты прыязжае нерэгулярна і ў бліжэйшы час прыехаць не плануе.
Яўген Скрабутан ў пачатку гэтага года быў выключаны з філалагічнага факультэта Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта па палітычных матывах. Ёго выключалі ў 2004 годзе за палітычныя графіці, але тады студэнту ўдалося аднавіцца праз зварот у пракуратуру. Цяпер Яўген Скрабутан ізноў абскарджвае сваё выключэнне з Гарадзенскага універсітэту.