viasna on patreon

Горкам “Дажынкі-2012” будуць каштаваць каля тысячы дрэваў

2012 2012-01-05T15:18:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salig-les-3.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора, 4 студзеня, у актавай зале Горацкага райвыканкама прадстаўнікі мясцовай улады ініцыявалі правядзення грамадскай дыскусіі з нагоды добраўпарадквання горада да свята “Дажынкі”, якое мусіць адбыцца ў гэтым годзе ў Горках.

На сустрэчу з прадстаўнікамі мясцовай улады прыйшло каля 20 гараджан. Ад улады прысытнічалі галоўны архітэктар раёна і кіраўнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Сустрэчу прадстаўнікі ўлады вырашылі правесці з грамадзянамі пасля таго, як актывісты пачалі збор подпісаў супраць вырубкі дрэваў. Гэтыя подпісы былі высланы прадстаўнікам райвыканкама.

Аднак галоўны архітэктар падчас размовы адзначыў, што лёс 931 дрэва ўжо прадвырашаны – іх спілуюць у любым выпадку, бо каштарыс на гэта ўжо зацверджаны.

Як адзначылі прысутныя, сустрэча была падобная на імітацыю дыскусіі, бо рашэнне аб спілаванні дрэваў ужо было прынята і паўплываць на яго ніякім чынам немагчыма.

“Акрамя гэтага гараджане выказаліся за тое, каб да свята “Дажынак” назвам вуліц былі вернуты іх гістарычныя назвы, аднак прадстаўнікі ўлады адзначылі, што гэта рабіць немэтазгодна, бо такая ініцыятыва патрабуе дадатковых выдаткаў”, - адзначае ўдзельніца сходу Галіна.

Нагадаем, што 487 дрэваў плануецца спілаваць пры будаўніцтве маладзёжнага забаўляльнага комплексу, 387 – на вуліцы Вакзальнай, дзе плануюць пабудаваць Лядовую арэну, 45 – пры рэканструкцыі гарадскога стадыёна. Астатнія дрэвы вырубяць на плошчы Якубоўскага, на вуліцах Савецкай, Якубоўскага і Дзяржынскага.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства