viasna on patreon

Амерыканскія юрысты прадставілі экспертнае заключэнне па справе Алеся Бяляцкага (копія дакумента)

2012 2012-01-05T13:05:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aba-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Амерыканская асацыяцыя адвакатаў (ABA)

Амерыканская асацыяцыя адвакатаў (ABA)

Заключэнне Амерыканскай Асацыяцыі Юрыстаў (American Bar Association, ABA) прадстаўлена ў якасці аб’ектыўнай, юрыдычна абгрунтаванай і праўдзівай экспертнай заявы - на падставе матэрыялаў справы і ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права. Копію дакумента ABA намерана перадаць у Менскі гарадскі суд, дзе будзе разглядацца касацыйная скарга на прысуд Алесю Бяляцкаму.

“Прызначэнне турэмнага зняволення Алесю Бяляцкаму за нявыплату асабістага падаходнага падатку на сродкі, выкарыстаныя ад імя яго арганізацыі, з'яўляецца парушэннем артыкула 22 МПГПП. Хоць Беларусь мае законную зацікаўленасць у падаткаабкладанні асабістых даходаў сп. Бяляцкага, рашэнне ўскласці на яго асабістую адказнасць за падаткі на даходы аб'яднання ўяўляе сабой неабгрунтаванае абмежаванне яго права на свабоду аб'яднанняў.

МПГПП патрабуе, каб такія абмежаванні былі неабходныя, у прыватнасці, у інтарэсах нацыянальнай бяспекі ў дэмакратычным грамадстве і сувымерныя любым законным дзяржаўным інтарэсам. Беларусі не ўдалося даказаць, што прызначанае ў дадзеным выпадку пакаранне з'яўляецца неабходным у дэмакратычным грамадстве і сувымерным сцвярджаемым дзяржаўным інтарэсам. Апеляцыйны суд павінен адмяніць гэта рашэнне і вярнуць яго па падсуднасці для разгляду пытання пра належнае пакаранне ў адпаведнасці з абавязальніцтвамі Беларусі ў рамках міжнароднага права”, - гаворыцца напрыканцы заключэння амерыканскіх экспертаў.

Такім чынам ABA резюмуе, што абвінавачванне Алеся Бяляцкага з'яўляецца вынікам незаконнага распараджэння пра ліквідацыю яго арганізацыі па абароне правоў чалавека "Вясна". Вынесены яму прысуд парушае яго права на свабоду аб'яднанняў у адпаведнасці з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, падпісаным Рэспублікай Беларусь (МПГПП), і таму падлягае адмене.

ABA з'яўляецца найбуйнейшай у свеце добраахвотнай прафесійнай арганізацыяй  і вядучай арганізацыяй юрыстаў у Злучаных Штатах. Амаль 400 000 сябраў гэтай арганізацыі прадстаўляюць кожны з 50 штатаў і іншыя юрысдыкцыі. Сярод сябраў арганізацыі – прыватныя  адвакаты, дзяржаўныя службы, дэпартаменты карпаратыўнага права і грамадскія арганізацыі, а таксама заканадаўцы, суддзі, прафесары  правы,студэнты юрыдычных факультэтаў і партнёры, якія працуюць у сумежных галінах і не з'яўляюцца юрыстамі.

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства