viasna on patreon

Магілёвец Аляксей Паўлоўскі зноў застаўся без працы

2012 2012-01-04T18:04:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paulouski_aliaksiej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляскей Паўлоўскі

Аляскей Паўлоўскі

Кіраўніцтва будаўнічай арганізацыі “Прамжылбуд” уведаміла прафсаюзнага актывіста аб тым, што 10 лютага ў яго заканчваецца працоўны кантракт, і працягваць яго з ім не будуць.

Прычыны такога стаўлення да Аляксея, калі рабочыя-будаўнікі ў арганізацыі на кошт золата, не называліся, аднак актывіст іх і так ведае. “Я пастаянна змагаўся з кіраўніцтвам сваёй арганізацыі за тое, каб у рабочых былі лепшыя ўмовы працы. Мы працуем у поўных ўмовах антысанітарыі, нашы працоўныя месцы неатэставаныя. Муляры выходзяць на пенсію ў 60 год, аднак па закону павінны гэта рабіць на пяць гадоў раней, бо лічыцца, што ў нас шкодная праца. Аднак дамагчыся выканання працоўнага заканадаўства вельмі складана”, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі.

Акрамя гэтага, будучы сябрам незалежнага прафсаюза РЭП, Аляксей Паўлоўскі дамогся таго, што на цяперашні будаўнічы аб’ект, дзе выконвае працу “Прамжылбуд” па будаўніцтве новага дрэваапрацоўчага завода, прыехала абласная праверка. “Праверка спраўджвае факты, якія былі выкладзены ў калектыўным звароце, і яны ўжо пацвярджаюцца. Верагодна, яна даставіла шмат праблемаў кіраўніцтву, і яно вырашыла не працягваць са мной працоўны кантракт”, - адзначае Аляксей.

Аднак прафсаюзны актывіст не разгублены і збіраецца адстойваць свае працоўныя правы надалей. “Наш незалежны прафсаюз будзе выходзіць напрамую на інвестараў, а гэта літоўская фірма і даводзіць ім да ведама, што на аб’екце, будаўніцтва якога яны фінансуюць, парушаюцца працоўныя правы і звальняюца з працы актывісты незалежнага прафсаюза. Будзем прасіць, каб інвестар паўплываў на склаўшуюся сітуацыю”, - кажа Аляксей Паўлоўскі.

Нагадаем, што Аляксей Паўлоўскі адпрацаваў у “Прамжылбудзе” па кантракту адзін год. Дагэтуль ён працаваў у будаўнічай арганізацыі “Пакроў”, адкуль быў таксама звольнены за сваю актыўную прафсаюзную дзейнасць. Будаўнічы трэст №12, а таксама іншыя буданічыя арганізацыі пастаянна адмаўляюць яму ў працаўладкаванні, нягледзячы на наяўнасць вакантных месцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства