viasna on patreon

Жонка збіраецца прасіць Сяргея Каваленку, каб ён спыніў галадоўку

2012 2012-01-03T13:41:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalenka-zonka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Каваленка

Алена Каваленка

Алена Каваленка лічыць, што галадоўка, якая працягваецца ўжо 16-ты дзень, моцна падрывае здароўе мужа, які знаходзіцца з СІЗА  пасля ўзбуджэння супраць яго крымінальнай справы. Сяргея Каваленку вінавацяць у парушэнні адбыцця ўмоўнага пакарання, прысуджанага ў 2010 годзе за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй елцы ў Віцебску.

Сябар КХП БНФ лічыць, што абвінавачанні з боку супрацоўнікаў інспекцыі па выкананні пакаранняў беспадстаўныя, таму абвясціў галадоўку пратэсту.

“Я занесла следчаму заяву, каб мне дазволілі спатканне з Сяргеем. Падчас гэтага спаткання я буду прасіць мужа, каб  ён перастаў галадаваць. На ягоным баку шмат неабыякавых людзей, якія будуць яго падтрымліваць і так, без галадоўкі. А інакш ён можа не вытрымаць – у яго праблемы з сэрцам, скача ціск. Летам ён таксама галадаваў на знак пратэсту ў ізалятары часовага ўтрымання, і яго за гэты час двойчы завозілі ў бальніцу”, -- распавяла Алена Каваленка.

Жонка актывіста дадае, што ў заяве напісала яшчэ адну сваю просьбу – каб дазволілі перадаць Сяргею пітную ваду:

“Я лічу, што гэта ўжо катаванне: чалавек, які галадуе, вымушаны піць ваду з-пад крана. Аднак дагэтуль ваду ў мяне не бралі, таму прашу пра гэта асобна”.

Заяву спадарыні Алене паабяцалі разгледзець цягам трох дзён і даць адказ. Даведацца, як муж пачуваецца цяпер, ёй не ўдалося:  следчы па крымінальнай справе Сяргея сказаў, што яго не бачыў, а адвакат яшчэ толькі збіраецца наведаць арыштаванага ў следчым ізалятары.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства