Салігорск: Салідарнасць з палітвязнямі
Жыхары і грамадскія актывісты Салігорску працягваюць выказваць сваю салідарнасць з беларускімі вязнямі сумлення.
Цягам ужо некалькі месяцаў актывісты кампаніі “Еўрапейская Беларусь” звяртаюць увагу салігорцаў на праблему палітычных зняволеных у краіне. У апошнія дні ў горадзе зноўку з’явіліся партрэты палітыкаў і грамадскіх актывістаў, кінутых за краты за палітычных матывах.
Падтрымаць беларускіх вязняў сумлення ў гэтыя святочныя дні таксама вырашылі мясцовыя маладафронтаўцы. Сабраўшыся разам на цэнтральнай пошце, яны даслалі віншавальныя паштоўкі са словамі падтрымкі палітычным вязням.
Акрамя гэтага ў Салігорску працягваецца збор сродкаў для зняволеннага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. У бліжэйшыя дні грошы, сабраныя сярод неабыякавых жыхароў гораду і мясцовых грамадскіх актывістаў, будуць пералічаны на адмысловы дабрачынны рахунак.