Кватэру актывісткі Тацяны Дзядок абшукваюць
https://spring96.org/be/news/4861
2006
2006-07-26T10:00:00+0300
2006-07-26T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прэс-служба АГП паведаміла, што ў кватэры моладзевай актывісткі Тацяны Дзядок (сталічная вуліца Астрашыцкая) праводзіцца вобыск. Самой Тацяны дома няма, прысутнічае яе маці. Вобыск зьвязаны з акцыяй, якая палягала ў тым, што на вышцы ў Віцебску быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг. Шукаюць, праўда, не сьцягі: ужо канфіскавалі газеты і сістэмны дыск з Тацянінага кампутару. Сама ж Тацяна ў згаданым "злачынстве" не абвінавачваецца.
Раней Таню выклікалі ў Першамайскае РУУС Менску па справе, узбуджанай супраць Дзяніса Дзянісава, выкрадзенага ў суботу.
Тацяна Дзядок была брала ўдзел у намётавым мястэчку, адсядзела 10 сутак на Акрэсьціна. Узначальвае Першамайскую раённую арганізацыю АГП.