viasna on patreon

Сваё 35-годдзе Павел Севярынец адзначыць дома

2011 2011-12-26T15:16:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudsevirynus-halip-marcalieu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cудовы працэс па крымінальнай справе П.Севярынца, С.Марцалева, І.Халіп

Cудовы працэс па крымінальнай справе П.Севярынца, С.Марцалева, І.Халіп

 Адміністрацыя спецкамендатуры № 7  прыняла рашэнне адпусціць Паўла Севярынца дадому на некалькі сутак з нагоды Дня нараджэння 30 снежня. 28 снежня Павел выедзе дадому, а 1-га студзеня ўжо павінен быць у камендатуры.

 Такі гуманны крок з боку кіраўніцтва Павел Севярынец бачыць у нежаданні 30 снежня бачыць ля камендатуры прыехаўшых павіншаваць аднапартыйцаў і сяброў.

Гэта першы за паўгады адбыцця пакарання адпачынак, які павінен давацца штомесяц, калі асуджаны не мае ніякіх нараканняў.

Сустаршыня БХД Павел Севярынец быў асуджаны за арганізацыю паслявыбарчых пратэстаў на Плошчы-2010 да трох год абмежавання волі на “хіміі” і накіраваны адбываць пакаранне ў вёску Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства