viasna on patreon

Брэсцкі актывіст “Справядлівага свету” скардзіцца ў пракуратуру

2011 2011-12-23T21:59:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chypurnyh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябра брэсцкай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Лявонцій Чыпурных

Сябра брэсцкай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Лявонцій Чыпурных

Сябра брэсцкай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Лявонцій Чыпурных накіраваў дзве скаргі ў раённыя пракуратуры абласнога цэнтра.

Скарга, пададзеная ў пракуратуру Маскоўскага раёна Брэста, тычыцца дзеянняў супрацоўніка праваахоўных органаў, які затрымаў актывіста і склаў на яго пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні напярэданні Народнага сходу, што адбыўся ў Брэсце 8 кастрычніка. Лявонцій Чыпурных, які сам з’яўляецца ветэранам памежных войскаў, лічыць дзеянні ўчастковага інспектара незаконнымі. Таксама ў скарзе ён узгадвае суддзю, якая вынесла па гэтай справе пастанову, выкарыстоўваючы закон, які не мае дачынення да згаданага выпадку.

Скарга, накіраваная ў пракуратуру Ленінскага раёна Брэста, звязана з умовамі ў ізалятары часовага ўтрымання, дзе Чыпурных адбываў 5 сутак адмінстратыўнага арышту за распаўсюд інфармацыі пра Народны сход. Паводле слоў партыйнага актывіста, падчас адбыцця пакарання таксама былі парушаныя яго правы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства