viasna on patreon

У Асіповічах пракуратура падтрымала міліцэйскае свавольства

2011 2011-12-23T16:01:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/simbirou-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Сімбіроў

Ігар Сімбіроў

Грамадскі актывіст Ігар Сімбіроў 22 снежня атрымаў з траспартнай пракуратуры па Асіповіцкім раёне адказ на сваю скаргу на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі. Пракуратура не выявіла парушэнняў закону ў дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі, якія затрымлівалі Ігара 8 кастрычніка, калі ён збіраўся паехаць электрычкай на Народны сход у Менск. Адказ на скаргу падпісаў намеснік пракурора Андрэюшкоў.

Нагадаем, 8 кастрычніка ў электрычцы на вакзале ў Асіповічах Ігара Сімбірова затрымалі двое незнаёмых людзей у цывільным, якія гвалтам зацягнулі яго ў аддзяленне транспартнай міліцыі. Там грамадскі актывіст быў збіты, міліцыянеры ўсяляк здзекваліся з яго за тое, што ён размаўляў па-беларуску.

“У мяне было мала спадзяванняў, што пракуратура прарэагуе інакш, - кажа Ігар Сімбіроў. - Для яе не паслужыла доказам таго, што мяне збівалі, нават даведка ад хірурга нашай бальніцы, у якой пазначана, што 8 кастрычніка ў мяне было страсенне мозгу. Супрацоўнікі пракуратуры цалкам сталі на бок міліцыянераў. Зараз вось думаю, куды скардзіцца далей. На жаль, у нашай краіне на супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія парушаюць закон, няма рычагоў уздзеяння”.

Ігар Сімбіроў таксама збіраецца бліжэйшым часам падаваць пазоў у суд на дзеянні супрацоўнікаў упраўлення КДБ па Менску і Менскай вобласці, якія да гэтага часу не вярнулі яму гітару, нэтбук і асабістыя дзённікі, якія былі канфіскаваны пасля падзей на Плошчы ў снежні мінулага года. Актывіст расцэньвае гэта як здзек з боку спецслужбаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства