viasna on patreon

Віцебскі абласны суд не пагадзіўся адмяніць пакаранне Таццяне Севярынец і Ірыне Яскевіч

2011 2011-12-22T09:47:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vitebsk_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ірына Яскевіч і Таццяна Севярынец

Ірына Яскевіч і Таццяна Севярынец

Суддзя Віцебскага абласнога суду Ірына Смалякова пакінула без зменаў прысуд, вынесены за правядзенне Народнага сходу 8 кастрычніка каардынатарцы аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Таццяне Севярынец і актывістцы прафсаюзнага руху Ірыне Яскевіч.

Таццяна Севярынец заявіла пра недавер суддзі, але спадарыня Смалякова сказала, што не бачыць прычын для свайго адводу.

«Па сканчэнні працэсу мы запыталіся ў суддзі, ці не баіцца яна трапіць у “чорны спіс” Еўразвязу, і ўвогуле, ці не баіцца наступстваў несправядлівых рашэнняў. На гэта яна адказала, што можа расцаніць нашыя пытанні як абразу суду. Але на той час працэс ужо быў завершаны і рашэнне прынятае”, - распавяла Таццяна Севярынец.

Ірына Яскевіч дадала, што рашэнне пакінуць без зменаў прысуд Кастрычніцкага райсуду, які актывісткі спрабавалі абскардзіць, было гатовае яшчэ да пачатку паседжання. Аргументы абедзьвюх спадарынь суддзя выслухала, але яны ні на што не паўплывалі – Ірына Смалякова  тут жа прачытала свой надрукаваны тэкст, не абвяшчаючы перапынку для абдумвання рашэння.

Такім чынам, пакаранне, прысуджанае Кастрычніцкім райсудом Віцебску, застаецца ў сіле. 6 снежня судзьдзя Іна Грабоўская прысудзіла Тацяне Севярынец штраф у памеры 25 базавых велічыняў — 875 тысяч рублёў — за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі паводле артыкулу 23.34. Яе паплечніцы Ірыне Яскевіч - 22 базавыя велічыні.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства