viasna on patreon

У Стакгольме прайшла нон-стоп акцыя салідарнасці з Беларуссю

2011 2011-12-22T09:40:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/martin-uggla-laser-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марцін Угла чытае тэкст Алеся Бяляцкага

Марцін Угла чытае тэкст Алеся Бяляцкага

19 снежня з 12:00 да 24:00 на найвялікшай плошчы Стакгольма “Medborgarplatsen” прайшла нон-стоп акцыя салідарнасці з Беларуссю. Тэксты беларускіх пісьменнікаў і паэтаў чыталі на шведскай і ангельскай мовах вядомыя палітыкі, пісьменнікі і журналісты Швецыі, сябры беларускай суполкі “Sveriges Belarusier”. 

Адкрыў чытанні старшыня шведскага ПЭН цэнтру Ула Лашмо (Ola Larsmo). Потым выступіла міністар культуры Швецыі Лена Адэльсон Лільероц (Lena Adelsohn Liljeroth) і сакратар сацыал-дэмакратычнай партыі, сябра парламэнта Швецыі Карын Йэмцін (Carin Jämtin). Прагучалі творы шэрагу беларускіх аўтараў.

Правабаронца Марцін Угла прачытаў тэкст з кнігі Алеся Бяляцкага.

Адначасова сябры суполкі “Sveriges Belarusier” падпісалі паштоўкі палітычным вязням Беларусі, а праваабаронцы з Östgruppen правялі пікет за вызваленьне старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.

“Для шведаў, думаю, гэта праява салідарнасьці, сімвалічны вітальны рух у бок дэмакратычнай Беларусі, напамін пра тое, што несвабода існуе побач, і знак неабыякавасці, для беларусаў, спадзяюся, - прыкладна тое самае”, - падзяліўся сваімі меркаваньнямі пра акцыю літаратар і перакладчык Дзмітрый Плакс.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства