viasna on patreon

Грамадзяне патрабуюць прыцягнуць да адказнасці Талачынскага сенатара Анюхоўскага

2011 2011-12-20T17:45:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aniuhouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары Талачынскага раёна, якія пражываюць у непасрэднай блізкасці ад Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Талачынскі кансервавы завод”, на днях забілі трывогу. Адходы, якія застаюцца пасля перапрацоўкі бульбы ў крухмальным цэху прадпрыемствы, замест адстойніка былі злітыя проста на зямлю.

Людзі прадказальна выказалі асцярогі, ці не паплыве ўвесь гэты бруд  з вясновай паводкай да іх у двор? У выніку калектыўныя скаргі жыхароў былі накіраваныя ў мясцовую пракуратуру і Інспекцыю па экалогіі.

У сваім адказе начальнік Талачынскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Павел Крывецкі паведаміў, што «факт  незаконного размещения картофельной мезги (отходов производства крахмала) в лесополосе недалеко от картофелехранилища подтвердился». Інспекцыя распачала адміністрацыйны працэс у дачыненні да кіраўніцтва прадпрыемства.

Варта нагадаць, што дырэктарам РУП «Талачынскі кансервавы завод» з'яўляецца член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Анюхоўскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства