Анжаліцы Камбалавай растлумачылі, чаму яе пасылку не перадалі Дашкевічу (дакумент)
Кіраўніца Баранавіцкай гарадской суполкі АГП Анжаліка Камбалава атрымала адказ з пракуратуры Глыбоцкага раёна. У лісце ад 13.12.2011 № 152ж-2011 за подпісам пракурора А. Сеўрукова, паведамляецца, што пракуратура Глыбоцкага раёна правяла праверку па факту вяртання пасылкі, адрасаванай асуджанаму Зміцеру Дашкевічу. Пракурор А.Сеўрукоў даводзіць, што пасылка не магла быць уручана асуджанаму Зміцеру Дашкевічу па наступных прычынах: 1) у адпаведнасці з п.3 ч.1 арт.118 Крымінальна-выканаўчага кодэкса РБ, асуджаныя да пазбазлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчых калоніях могуць атрымліваць толькі 4 пасылкі і 2 дробных пакеты на пряцягу года; 2) перапынак паміж пасылкамі павінен быць 3 месяцы; 3) пасылкі не ад блізкіх родзічаў уручаюцца толькі з дазволу начальніка папраўчай калоніі.
Анжаліка Камбалава лічыць, як жанчына, маці, сябра АГП, неабходным прапрымаць крокі да гуманізацыі крымінальнага заканадаўства краіны.