viasna on patreon

Баранавіцкаму актывісту Віктару Цяпіну не працягнулі працоўны кантракт

2011 2011-12-20T12:51:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ciapin-baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Цяпін

Віктар Цяпін

20 снежня адміністрацыя Баранавіцкага завода аўтаматычных ліній не працягнула працоўны кантракт з Віктарам Цяпіным. Нягледзячы на тое, што на прадпрыемстве не хапае інжынераў-канструктараў, кіраўніцтва завода адмовілася ад працоўных паслугаў кваліфікаванага спецыяліста.

Віктар Цяпін заўсёды займаў актыўную грамадзянскую пазіцыю, а цяпер з’яўляецца кіраўніком гарадской арганізацыі палітычнай партыі “Справядлівы свет”. Ён прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мясцовага схода 8 кастрычніка ў старым парку горада.

Раней мы паведамлялі, што 6 кастрычніка Баранавіцкі раённы (гарадскі суд) разглядаў адміністрацыйную справу Віктара Цяпіна. Ён абвінавачваўся ў парушэнні арт. 23.34 КаАП – парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства. Суддзя Аксана Сарахман прызнала Віктара Цяпіна вінаватым і прысудзіла яму адміністрацыйны штраф у памеры 25 базавых адзінак (875 тыс. рублёў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства