Наваполацк: актывісты на ўліку
https://spring96.org/be/news/48414
2011
2011-12-16T18:08:21+0300
2011-12-16T18:08:21+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/milicyjant-5.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Па
месцы рэгістрацыі
двух наваполацкіх актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» 14 і 15 снежня прыходзілі супрацоўнікі
міліцыі ў цывільным.
Міліцыянты размаўлялі з бацькамі актывістаў Сяргея
Лыскова і Алега Рагоўскага.
Міліцыю цікавілі месца
працы, дзейнасць, круг зносін маладых
людзей. Задаваліся таксама пытанні пра дастаўку ў Наваполацк якіх-небудзь агітацыйных матэрыялаў. На развітанне перадалі праз
маці запрашэнне прыбыць
у аддзяленне «для правядзення гутаркі». Што
менавіта будзе прадметам дадзенай гутаркі, маці
паведамлена не было.