viasna on patreon

У Гародні міліцыя абзвоньвае бацькоў патэнцыйных удзельнікаў акцый пратэсту

2011 2011-12-16T17:09:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апошнія дні прадстаўнікі гарадзенскай міліцыі тэлефануюць бацькам студэнтаў, якія навучаюцца ў Мінску, і папярэджваюць пра мажлівую адказнасць, калі іх дзеці выйдуць на плошчу 19 снежня – ва ўгодкі падзей пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў. Як паведаміў адзін з бацькоў, які меў такую размову, міліцыянты сказалі яму, што існуе адмысловы спіс патэнцыйных удзельнікаў моладзевых акцый пратэсту, паводле якога і адбываюцца такія тэлефанаванні.

Гарадзенскія праваабаронцы мяркуюць, што такім чынам улады імкнуцца запалохаць людзей. А існаванне нейкіх спісаў іншадумцаў – праява незаконнасці і маральнага ціску на грамадзянаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства