Пракуратура вынесла папярэджньне маладой акдтывістцы Юліі Сівец
Як стала вядома з прэс-службы АГП, пракуратура Гомельскай вобласьці вынесла папярэджаньне маладой актывістцы Юліі Сівец 'за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі'. Як паведамілі Юліі, справа датычыцца ліквідаванага Моладзевага цэнтру 'Гарт'.
21 ліпеня Юлію Сівец прывадам даставіў участковы міліцыянт у абласную пракуратуру. Актывістку афіцыйна папярэдзілі ""аб недапушчальнасьці парушэньня закону і дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі"" і магчымасьці прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці за далейшыя парушэньні заканадаўства.
Падставай для гэтага стала праведзеная пракуратурай праверка Моладзевага цэнтру 'Гарт'. У прыватнасьці, паводле пракуратуры, Юля Сівец са студзеня 2006 года ладзіла семінары, а таксама арганізаваныя выезды па-за межы Беларусі для ўдзелу ў канферэнцыях ад імя грамадцкай арганізацыі 'Моладзевы цэнтр 'Гарт'. 'Разам з тым, дадзеная арганізацыя ліквідаваная і выключаная з Дзяржаўнага рэестру грамадцкіх аб'яднанняў у 2005 годзе', - адзначаецца ў папярэджаньні.
За апошнія паўгады больш за 10 экс-сябраў 'Гарту' былі выкліканыя ў КДБ, дзе ім паграджалі крымінальнай адказнасьцю за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Апроч таго, Юлія яшчэ ў красавіку атрымала позву з'явіцца ў абласную пракуратуру ў якасці сьведкі, аднак устрымалася ад візіту, падчас якога стан сьведкі мог пераўтварыцца ў стан абвінавачанай.