Круглянскі раён “заваліў” працу па прафілактыцы правапарушэнняў
У Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці да гэтага часу не дасягнута скардынаванай працы суб’ектаў прафілактыкі і зацікаўленых арганізацый у пытаннях выканання Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”. Схема ўзаемадзеяння суб’ектаў прафілактыкі пры выяўленні фактаў пражывання ў небяспечных для жыцця і здароўя ўмовах дзяцей, састарэлых грамадзян, інвалідаў, злоўжывання грамадзянамі спіртнымі напоямі працуе недасканала. Пра гэта заявіў у раённай газеце “Сельскае жыццё” начальнік Круглянскага РАНС Андрэй Рагавіцкі.
Так, Андрэй Рагавіцкі кажа, што за мінулы перыяд 2011 года не паступіла ні аднаго паведамлення аб пражыванні грамадзян у небяспечных для жыцця і здароўя ўмовах па тэлефоне 101 з сельвыканкамаў, ад спецыялістаў упраўлення па працы і сацыяльнай абароне, і толькі тры такіх паведамленні паступілі ў РАНС ад работнікаў адукацыі і адно – аховы здароўя. Між тым у Круглянскім раёне ў зоне падвышанай рызыкі знаходзіцца шмат дзяцей, якія пражываюць у недобранадзейных сем’ях, адзінокіх састарэлых людзей, інвалідаў.
Па словах начальніка Круглянскага РАНС, “Прыярытэтным накірункам заўсёды было захаванне жыцця і здароўя дзяцей… Накіраванне лістоў для аказання дапамогі сем’ям і кантролю ў арганізацыі, альбо па месту працы бацькоў установамі адукацыі ажыццяўляецца не належным чынам. За мінулы перыяд дадзеныя лісты не накіроўваліся наогул. Як вынік, факты пражывання дзяцей у небяспечных умовах застаюцца без рэагавання.
Патрабуе павышанай увагі праца па стварэнню бяспечных умоў жыцця састарэлых грамадзян, інвалідаў 1 і 2 груп. Сістэмная праца сельвыканкамаў, сацыяльнай абароны і РАНС па правядзенню дваравога абыходу іх месцаў пражывання арганізавана недастаткова, адсутнічае сумеснае планаванне”.
Андрэй Рагавіцкі адзначыў, што фінансаванне комплекснай праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання і стварэння безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці ажыццяўляецца на недастатковым узроўні. У раёне не выконваюцца шмат якія рашэнні каардынацыйнага савета па справах пажылых людзей, ветэранаў,асоб, пацярпелых ад наступстваў вайны, інвалідаў у Магілёўскай вобласці. Значныя недагляды ў правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў маюцца з боку сельскіх выканаўчых камітэтаў.
У выніку такой арганізацыі працы па прафілактыцы правапарушэнняў і стварэнню безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнайсці ў Круглянскім раёне пры адносным зніжэнні колькасці пажараў на 13 % (з 30 у 2010 годзе да 26 у 2011), у 5 разоў павялічылася колькасць людзей, якія на іх загінулі: загінула 5 чалавек, а ў 2010 годзе за 11 месяцаў такіх выпадкаў не было наогул.