viasna on patreon

Абласны суд пакінуў у сіле судовае рашэнне па магілёўскім назіральніцам

2011 2011-12-15T17:07:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/naziralniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 снежня Магілёўскі абласны суд не задаволіў касацыйныя скаргі назіральніц Людмілы Кавылкінай і Ларысы Шукайла ад кампаніі “За свабодныя выбары”, арганізаванай падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў .

Жанчыны дамагаліся адмены рашэння суда Ленінскага раёна па зыску былой старшыні адной з выбарчых камісій Ірыны Зямцовай аб кампенсацыі маральнай шкоды за тое, што жанчыны нібыта абвінавацілі яе ў тым, што яна ў дзень выбараў знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення.

Нагадаем, што паводле пастановы суда Ленінскага раёна Магілёва Людміла Кавылкіна і Ларыса Шукайла былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за паклёп. Суд пакараў іх штрафамі ў памеры 525 тысяч штрафу кожную. Пасля гэтага Ірына Зямцова спагнала ў судовым парадку з былых назіральніц па 300 тысяч рублёў з кожнай. Сустрэчны зыск Людмілы Кавылкінай і Ларысе Шукайлы быў адхілены.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства