Бярозаўчане атрымалі Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека
https://spring96.org/be/news/48247
2011
2011-12-13T16:19:00+0300
2011-12-13T16:19:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/rusecki-4.gif
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аб гэтым паклапаціўся праваабаронца Сяржук Русецкі. Ён паўтары гадзіны раздаваў 300 асобнікаў Дэкларацыі ў цэнтры гораду ля малога прамысловага рынку.
Па словах Русецкага, прыемна было, калі людзі ахвотна бралі Дэкларацыю і жыва цікавіліся яе зместам і нагодай для атрымання. Былі і такія, якія казалі, што маюць Дэкларацыю, атрымалі ў мінулым годзе. Нямала было і тых, хто адмаўляўся браць звод сваіх правоў, трасучы адмоўна рукамі, азіраючыся і прыспешваючы крокі ад месца прапановы.
- Сумна было глядзець на тых, каму не патрэбны правы чалавека, - кажа праваабаронца Сяржук Русецкі.