viasna on patreon

Алесь Бяляцкі прызнаны праваабаронцам года

2011 2011-12-13T17:12:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pravaabaronchaja_premija-2011a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гары Паганяйла перадае ўзнагароду жонцы Алеся Бяляцкага Наталлі Пінчук. Photo.bymedia.net

Гары Паганяйла перадае ўзнагароду жонцы Алеся Бяляцкага Наталлі Пінчук. Photo.bymedia.net

13 снежня вядучыя праваабарончыя арганізацыі Беларусі ўручылі нацыянальную прэмію за выключныя дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека  - у намінацыях “Праваабаронца года 2011”, “Адвакат года 2011” і “Журналіст года 2011”. Адвакатамі года абвешчаныя Марына Кавалеўская і Дар’я Ліпкіна, журналістамі года — майстры фота Юлія Дарашкевіч і Уладзь Грыдзін.

Узнагароду кіраўніку Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесю Бяляцкаму калегі перадалі яго жонцы Наталлі.  

Прымаючы ўзнагароду, Наталля адзначыла, што апошнім часам ёй даводзіцца атрымліваць за Алеся шмат розных прэміяў, аднак сённяшнюю, ад беларускіх калегаў, яна назвала нашмат каштоўнейшай за астатнія.  

Нацыянальная прэмія ў галіне правоў чалавека – пераемніца прафесійнай прэміі, заснаванай  "Праваабарончым альянсам". Сёлета намінантаў вызначалі прадстаўнікі васьмі беларускіх праваабарончых арганізацыяў, сярод якіх Дом правоў чалавека, ПЦ “Вясна”, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Цэнтр прававой трансфармацыі, Камітэт абароны рэспрэсаваных “Салідарнасць”, Цэнтр правоў чалавека.   

ФОТО галерея портала HRO.org "Ales Bialiatski Free Now"

Журналіст Алег Груздзіловіч віншуе калег. Злева направа: Уладзь Грыдзін, Юлія Дарашкевіч, Марына Кавалеўская, Наталля Пінчук. Photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства