Мікола Статкевіч знаходзіцца ў ШЫЗА
https://spring96.org/be/news/48237
2011
2011-12-13T16:17:28+0300
2011-12-13T16:17:28+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Экс-кандыдат у прэзідэнты, асуджаны на 6 гадоў калоніі, Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў штрафным ізалятары шклоўскай ПК-17. Туды ён памешчаны на 5 сутак, але вязень не выключае, што тэрмін «пакарання» можа быць працягнуты. Цяпер ён лічыцца «злосным парушальнікам» рэжыму.
Звязваецца гэта з публікацыямі лістоў Мікалая Статкевіча, якія патрапілі на волю, мінуючы адміністрацыю.
Таксама ўціск можа быць звязаны з запланаванай на 20 снежня рэгістрацыяй шлюбу Мікалая Статкевіча і Марыны Адамовіч.
Нягледзячы на планаваную падзею, ніводнага тэлефанавання Міколу так і не было дазволена.