viasna on patreon

У Міжнародны дзень правоў чалавека ў Брэсце не будзе ні пікета, ні мітынга

2011 2011-12-09T11:30:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэсцкі гарвыканкам адмовіў у правядзенні 10 снежня ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў пікета, заяўку на які падаваў каардынатар Праваабарончага цэнтра "Вясна" у рэгіёне Уладзімір Вялічкін.

 

Паводле словаў праваабаронцы, у якасці прычыны, каб забараніць пікет, чыноўнікі гарвыканкама спаслаліся на тое, што ў гэты дзень у парку будуць адбывацца жалобныя мерапрыемствы з удзелам дэлегацыі з Ніжнегародскай вобласці Расіі.

 

Нагадаем, што такая самая нагода была пазначана і ў лісце брэсцкіх уладаў да кіраўніка мясцовай суполкі незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіды Міхнюк, якая выступіла ў якасці арганізатараза мітынга 10 снежня.

 

Уладзімір Вялічкін кажа, што сапраўднай прычынай для забароны пікета і мітынга з’яўляецца то, што ўлады ня хочуць, каб правабаронцы і актывісты грамадскіх арганізацый мелі магчымасць інфармаваць грамадскасць пра сутнасць Міжнароднага дня правоў чалавека і пра існаванне ў Беларусі палітычных вязняў. 

.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства