Баранавічы: чарговая забарона пікету
https://spring96.org/be/news/48145
2011
2011-12-09T11:25:56+0300
2011-12-09T11:25:56+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/baran-makarevich.gif
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкі гарвыканкам забараніў грамадскаму актывісту Рыгору Макарэвічу праводзіць пікет 17 снежня ў старым парку горада. Актывіст хацеў маральна падтрымаць грамадзян, якія апынуліся ў цяжкім эканамічным становішчы. У адказе гарвыканкама № 01-15/866 за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама В.Лазіцкага паведамляецца, што гарвыканкам не дае дазвол на пікет, бо “заява Рыгора Макарэвіча не адпавядае патрабаванням Закона РБ ад 30.12.1997 года “Аб масавых мерапрыемствах” (у рэдакцыі Закона РБ ад 08.11.2011 N 308-З).
Гэта ўжо 14-ты запар пікет, які забараняе Баранавіцкі гарвыканкам. Актывіст мае намер звярнуцца ў пракуратуру са скаргай аб парушэнні яго канстытуцыйных правоў.
фота: грамадскі актывіст Рыгор Макарэвіч