viasna on patreon

Чаму ў Шклоўскай калоніі знішчаюць лісты да Мікалая Статкевіча?

2011 2011-12-08T15:04:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudstatk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адказу на гэтае пытанне патрабуе Леанід Гаравы, актывіст праваабаронча-асветніцкай арганізацыі Рух “За свабоду”. З афіцыйнага адказу  начальніка Шклоўскай выпраўленчай калоніі №17 спадар Гаравы даведаўся, што яго ліст да Мікалая Статкевіча знішчаны. Але кіраўніцтва калоніі ніякім чынам не аргументавала такія дзеянні.

Леанід Гаравы распавёў, што накіраваў да былога ўдзельніка мінулай прэзідэнцкай кампаніі заказны ліст яшчэ ў пачатку кастрычніка. Але так і не атрымаў паведамлення, што ліст дастаўлены адрасату. Таму давялося звярнуцца да кіраўніцтва Шклоўскай калоніі са скаргай аб парушэнні права на ліставанне з палітычным вязнем М. Статкевічам.

У лістападзе Леанід Гаравы атрымаў адказ ад начальніка калоніі С. Ярмаліцкага, што ў адпаведнасці з п.143 Главы 25 Правілаў унутранага распарадку выпраўленчых калоній яго ліст да М.В. Статкевіча знішчаны.Чаму – тлумачэнняў не далі. Спадар Гаравы лічыць такія дзеянні неправамернымі:

“Я выкарыстоўваў толькі тыя словы і абароты, якія прысутнічаюць у інфармацыйнай прасторы Беларусі і супраць якіх органамі правапарадка не прымяняецца ніякіх абмежаванняў. Ліст не быў выкананы тайнапісам, шыфрам або жаргонам, не меў цынічнага характару, не быў накіраваны на здзяйсненне шкоды ахоўваемых законам правоў дзяржаўных органаў і гэтак далей. І я напісаў яшчэ адну скаргу, запатрабаваўшы абгрунтаванага адказу, а заадно заклікаў начальніка калоніі даць адказ на дзяржаўнай беларускай мове”.

Мікалай Статкевіч асуджаны да 5,5 гадоў пазбаўлення волі і адбывае пакаранне ў шклоўскай калоніі. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, Еўрапейскі Звяз, ЗША лічаць яго і іншых фігурантаў “справы 19 снежня” палітычнымі вязнямі, патрабуючы неадкладнага іх вызвалення.

Леанід Гаравы не выключае, што практыка знішчэння перапіскі ўжываецца і ў дачыненні да іншых палітзняволеных. Але  гэта можа застаецца незаўважаным, калі лісты звычайныя, а не заказныя.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства