Дэпутаты парламенцкай групы “Рэспубліка” пачалі збор подпісаў за датэрміновае вызваленьне вядомага навукоўца Юрыя Бандажэўскага.
https://spring96.org/be/news/481
2003
2003-06-05T10:00:00+0300
2003-06-05T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміла Радыё Свабода, паводле кіраўніка групы Сяргея Скрабца, плянуецца сабраць да 20 подпісаў дэпутатаў, у тым ліку ня толькі сяброў групы “Рэспубліка”. Ліст будзе накіраваны на імя кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.
Нагадаем, былы рэктар Гомельскага мэдычнага інстытуту Юры Бандажэўскі быў асуджаны на 8 гадоў за хабарніцтва. Між тым, праваабронцы лічаць, што ягоная віна ў судзе не была даказаная, і зьвязваюць асуджэньне Бандажэўскага зь ягонай дзейнасьцю вывучэньня наступстваў Чарнобыльскай аварыі для здароўя людзей. У турме Юры Бандажэўскі знаходзіцца ўжо больш за 2 гады.