viasna on patreon

Намесьніку старшыні АГП Ігару Шынкарыку пагражаў пісталетам супрацоўнік міліцыі

2006 2006-07-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора, 17 ліпеня, каля суда Цэнтральнага раёну супрацоўнік міліцыі пагражаў пісталетам намесьніку старшыні Абяднанай грамадзянскай партыі Ігару Шынкарыку. Як расказаў палітык прэс-цэнтру Хартыі'97, учора ён спрабаваў зьняць на фотакамеру міліцэйскі мікрааўтобус "УАЗ", у якім у суд Цэнтральнага раёну на вуліцы Арлоўскай прывезьлі лідэра Абяднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку. ""Я пачаў фатаграфаваць машыну, і раптам да мяне падбягае старшына міліцыі і пачынае крычаць, што гэта аператыўная машына і яе нельга здымаць. Затым ён выхапіў з кабуры пісталет, пачаў размахваць ім і пагражаць, што зараз выстраліць. Я зразумеў, што ён гэта вельмі проста можа зрабіць і сьцёр фатаграфію машыны"," - расказаў Ігар Шынкарык.
Тым ня менш, палітык выдаліў ня ўсе фота. Нумар машыны МН 0590. Прозьвішча чалавека, які пагражаў пісталетам, Ігар Шынкарык ня ведае. Той не прадставіўся і належнага бэджа на ім не было.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства