viasna on patreon

Гародня. Рэкламную прадукцыю Радыё Рацыя пакуль не вяртаюць

2011 2011-12-07T13:50:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэкламную прадукцыю Радыё Рацыя пакуль не аддаюць, хаця сама міліцыя і была ініцыятарам яе вяртання. Нагадаем, прадукцыя Беларускага Радыё Рацыя была забрана з аўтамабіля гарадзенскага праваабаронцы Віктара Сазонава 26-га лістапада. Тады праваабаронцу паведамілі, што на працягу дзесяці дзён ён даведаецца пра тое, што будзе з гэтай прадукцыяй: ці яе вернуць, ці знішчаць. І сапраўды, праз дзесяць дзён, 6 лістапада Віктар Сазонаў па тэлефоне атрымаў інфармацыю з міліцыі, што можа забраць сканфіскаваныя рэчы. Але калі праваабаронца прыехаў за імі ў Ленінскі РАУС Гародні, яму сказалі, што прадукцыя патрабуе яшчэ дадатковай экспертызы.

Што новага могуць убачыць эксперты ў каляндарыках на наступны год з лагатыпамі “Радыё Рацыя” і хвалямі вяшчання 98,1 ў Гародні і 99,2 ў Берасці, ці ў кашульках з надпісам Радыё Рацыя --  застаецца загадкай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства