viasna on patreon

Бабруйск: Судовае пасяджэнне не адбылося

2011 2011-12-07T12:48:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/znich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 снежня мусіла адбыцца другое пасяджэнне па справе “Маладых дэмакратаў” Алены і Дзмітрыя Тоўсцікаў, Марыны Івановай і Арцёма Мархасёва за запаленыя на Дзяды свечкі. Але суд не адбыўся, бо на яго з’явіўся толькі адзін з чацвёркі.

-Алена зараз з дзіцём ляжыць у бальніцы, у Марыны таксама нейкія праблемы, а ў Дзімы тэлефон недасягальны, - распавядае Арцём Мархасёў. – Святар Аляксандр Палуян, якога мы заяўлялі як эксперта па нашай справе, сказаў, што захварэў. Таму я падаў хадатайніцтва на перанос суда на іншы дзень, і яго задаволілі. Наступнае пасяджэнне павінна адбыцца 16 снежня ў 11.00.

Дзмітрыя Тоўсціка з учорашняга дня шукаюць родныя і бацькі, але яго тэлефон недасягальны. Два дні таму яго пакой у інтэрнаце абшукалі міліцыянты. Сваякі і калегі Дзмітрыя не выключаюць, што ён зараз знаходзіцца ў аддзяленні міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства