viasna on patreon

Брэст: суддзя патлумачыў, чаму справы разглядаюцца ў закрытым рэжыме

2011 2011-12-06T16:10:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала.

Судовая зала.

“Судовае паседжанне можа быць настолькі адкрытым, наколькі ў памяшканні хапае крэслаў” – такі адказ на сваю скаргу, накіраваную ў суд Ленінскага раёна Брэста, атрымалі мясцовыя праваабаронцы і актывісты грамадскіх арганіцый.

Як патлумачыў каардынатар праваабарончага цэнтра ”Вясна” ў брэсцкім рэгіёне Уладзімір Вялічкін, скарга была пададзена з нагоды фактычна закрытага судовага паседжання, на якім разглядалася справа пра забарону мясцовымі ўладамі некалькіх пікетаў.

Уладзімір Вялічкін лічыць адказ за подпісам старшыні раённага суда Пятра Баброўскага абразлівым, бо высвятляецца, што замест таго, каб спрыяць адкрытасці паседжання, суддзі шукаюць падставы, каб разгляд справаў адбываўся без удзелу прадстаўнікоў грамадскасці. Між тым, праваабаронца упэўнены, што ўсе адміністратыўныя справы мусяць разглядацца ў адкрытым рэжыме і трапіць на паседжанні павінен мець магчымасць кожны жадаючы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства