viasna on patreon

Барысаў: Пікет у Дзень правоў чалавека забаронены

2011 2011-12-06T14:42:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mackevich-aleh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алег Мацкевіч

Праваабаронца Алег Мацкевіч

У Барысаве праваабаронцы Алег Мацкевіч і Марына Статкевіч 5 снежня атрымалі ад райвыканкама адмову ў правядзенні пікету, прымеркаванага да 63-яй гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ААН. Прычына адмовы чыноўнікаў – фармальная адпіска.

У адказе за подпісам старшыні райвыканкама У.У. Мірановіча праваабаронцам паведамляецца, што яны парушылі заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы і адпаведнае рашэнне Барысаўскага райвыканкама, паколькі адначасова з заявай на пікет не прадаставілі дамовы на ахову грамадскага парадку, медыцынскае абслугоўванне падчас мерапрыемтсва і ўборку тэрыторыі пасля яго.

Трэба адзначыць, што ў сваёй заяве Алег Мацкевіч і Марына Статкевіч узялі на сябе абязальніцтва забяспечыць грамадскі парадак падчас мерапрыемства, а ў выпадку неабходнасці прыняць меры, звязаныя з медыцынскім абслугоўваннем і прыборкай тэрыторыі.

Раённы начальнік нагадаў заяўнікам пікету, што яны маюць права абскардзіць яго рашэнне ў судовым парадку.

Адказе за подпісам старшыні райвыканкама У.У. Мірановіча праваабаронцам ад 5.12.2011

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства